Aксана Чарнякевіч (Бязлепкіна) (euga) wrote,
Aксана Чарнякевіч (Бязлепкіна)
euga

Пра сябрыну

Учора з'ездзілі ў госці. Чатыры супрацоўнікі нашай кафедры (былыя ці цяперашнія) і дзве амаль двухгадовыя дзяўчынкі.

І вось адна мама, едучы ў госці да іншай, склала спіс кніг, якія трэба набыць у падарунак. А набывала іх я. Сярод кніг была барадулінская "Сябрына". Я пазваніла ў даведку "Белкнігі", і мне сказалі, што выданне ёсць у цэнтральнай кнігарні. Ок, прыязджаю, а там кажуць, маўляў, гэтая кніга, магчыма, яшчэ значыцца ў базе, але ніколі не затрымліваецца на паліцах, хутка раскупаюць. Я адчула, што цяпер буду шукаць кнігу, каб хаця проста на яе паглядзець. :))

Абзвон кнігарняў, адчай, "Акадэмкніга" ад безвыходнасці - і вось яна. А ў кнізе свінні і авечкі... І чо-та я расчаравалася. А назаўтра гэтае сваё расчараванне не змагла схаваць: хіба сёння дзецям цікава пра бараноў і курэй? І атрымала каштоўны ўрок:

- Дзейці будуць ставіцца да іх так, як будзе ставіцца мама.

І падумалася, што гэта не толькі пра курэй...

Вось тут добрыя і захопленыя прыгажосцю ілюстрацый людзі ўжо адсканавалі кнігу
Tags: Дзеці, Калегі, Кнігі, Людзі, Спасылкі
Subscribe

  • Пра дзявочае прозвішча

    Перад лекцыямі пераглядала-правярала слайды, каб усё было актуальна (люблю часам які жарт уставіць), каб не было памылак, каб некаторыя фішкі…

  • Пра настаўніцу

    Сустрэла сваю школьную настаўніцу. Яна спытала пра жыццё - і я справаздалася ў падрабязнасцях. :) А потым рэфлексавала. Чаму вучань/настаўнік -…

  • Колькі слоў пра выкладанне

    Тарас Шчыры пагаварыў са мной пра літаратуру і выкладанне: http://zviazda.by/2015/01/69560.html Фота зрабіла Надзея Бужан. "Мяне спачатку…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 33 comments