Aксана Чарнякевіч (Бязлепкіна) (euga) wrote,
Aксана Чарнякевіч (Бязлепкіна)
euga

Развіртуалізацыя сто гадоў таму

У 1916 годзе Максім Багдановіч заехаў у маёнтак Ядвігіна Ш., каб развіртуаліцца з яго дачкой Вандай. Яна была, я так разумею, проста зорка: бацькава надзея і апірышча, наймаладзейшы аўтар "Нашай нівы" (13 гадоў), апекавалася дзеткамі бежанцаў.

І, відаць, ліставанне прывяло да сустрэчы.

У кнігах пішуць, што Максім затрымаўся ў маёнтку толькі на 2 дні, бо чакалі справы.

І тут усплывае ў галаве чыясьці (некага з выкладчыкаў?) рэпліка ці здагадка пра тое, што расчаравала Максіма знешнасць Ванды, таму хутка з'ехаў. І нешта не магу знайсці пацверджання (ці няўважліва чытаю). Здагадка? Праўда?

Ванда потым за Язэпа Лёсіка замуж выйшла і траіх дзяцей нарадзіла, сумна прамаўчу, чым усё працягнулася для іх сям'і ў 1930-я, але наконт знешнасці непапраўнай псіхалагічнай траўмы не было. Ды як жа там насамрэч было? Не, я разумею, што гэта абсалютна неістотна, але... :)
Tags: Літпрацэс, ХХ ст.
Subscribe

  • Яшчэ колькі слоў пра Цётку

    Муж Цёткі Сцяпонас Кайрыс пра яе напісаў, што ў яе быў "наўздзіў багаты нутраны свет". Адразу ўспамінаецца ДБД (духоўна багатая дзева) і яшчэ што…

  • Цётка і гендарныя штудыі

    Прачытала во такое ва ўспамінах Дзядзькі Пранука пра поспех першага нумара "Нашай долі": «Не ведаю, скуль узяліся гарэлка і закуска, наліўшы…

  • Ядвігін Ш. і сарказм

    Не памятаю, ці чытала ва ўніверы "Успаміны" Ядвігіна Ш. Магчыма, чытала. Але тады значыць, што ўсё забыла і цяпер чытала як першы раз. Спадабалася:…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 7 comments