Aксана Чарнякевіч (Бязлепкіна) (euga) wrote,
Aксана Чарнякевіч (Бязлепкіна)
euga

Дайджэст

1. Нарэшце дайшлі рукі - і я прачытала кнігу Вольгі Такарчук "Правек і іншыя часы" (пераклад з польскае Марыны Шоды). Усё нібыта добра, толькі чакала большага, бо помніла пра апавяданне "Самая непрыгожая жанчына ў свеце", ад якога рэакцыя спачатку была "Ой, ну падумаеш", а потым накаціў та-акі паслясмак (шкада, што не гугліцца тэкст, здаецца, на літары.нэт чытала). А ад "Правеку..." такога няма.

2. Сёння кітайскія студэнты абмяркоўвалі адказвалі на пытанні па аповесці Васіля Быкава "Воўчая зграя" (яны чыталі па-кітайску). Я аж расчулілася. І, здаецца ж, нічога асаблівага не казалі.

3. Не ведаю, што рабіць з некаторымі студэнтамі. У пачатку пары пішуць тэст з адкрытымі пытаннямі. Бачу, творы прачыталі. Потым усю пару не зводзяць з мяне вачэй, але самі нічога не гавораць (іншыя дык паспяваюць і адказваць, і пазяхаць). А я нікога на парах не выклікаю, выказваюцца толькі тыя, хто хоча (адзнакі ж за тэст усё адно ёсць ва ўсіх). Але мне цікава. Мне цікава, што думаюць тыя, хто прачытаў, але не падымае руку.

4. Студэнты-малышы шукалі інфу пра Элізу Ажэшку, іх накіравалі да мяне, а яны сказалі, што я ў іх не выкладала, таму яны не могуць у мяне спытаць. Я расчулілася другі раз за дзень. Але калі каму раптам трэба цікавая кніжка, дзе аналізуюцца гендарныя некаторыя аспекты творчасці Э.Ажэшкі, то рэкамендую:

Гражина Барковска “Чужеземки”, м.: Идея-пресс, 2007. – 216 с.

P.S. На пары сёння так непаліткарэктна і тонка пажартавалі. Хаджу, усім расказваю, а ў жж напісаць нельга. Эх...
Tags: Кнігі, Кітайскія студэнты, Студэнты
Subscribe

  • Пра дзявочае прозвішча

    Перад лекцыямі пераглядала-правярала слайды, каб усё было актуальна (люблю часам які жарт уставіць), каб не было памылак, каб некаторыя фішкі…

  • Пра настаўніцу

    Сустрэла сваю школьную настаўніцу. Яна спытала пра жыццё - і я справаздалася ў падрабязнасцях. :) А потым рэфлексавала. Чаму вучань/настаўнік -…

  • Пра сябрыну

    Учора з'ездзілі ў госці. Чатыры супрацоўнікі нашай кафедры (былыя ці цяперашнія) і дзве амаль двухгадовыя дзяўчынкі. І вось адна мама, едучы ў…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 53 comments

  • Пра дзявочае прозвішча

    Перад лекцыямі пераглядала-правярала слайды, каб усё было актуальна (люблю часам які жарт уставіць), каб не было памылак, каб некаторыя фішкі…

  • Пра настаўніцу

    Сустрэла сваю школьную настаўніцу. Яна спытала пра жыццё - і я справаздалася ў падрабязнасцях. :) А потым рэфлексавала. Чаму вучань/настаўнік -…

  • Пра сябрыну

    Учора з'ездзілі ў госці. Чатыры супрацоўнікі нашай кафедры (былыя ці цяперашнія) і дзве амаль двухгадовыя дзяўчынкі. І вось адна мама, едучы ў…