Aксана Чарнякевіч (Бязлепкіна) (euga) wrote,
Aксана Чарнякевіч (Бязлепкіна)
euga

Дзень горада-2012

Такім чынам, сёння я трапіла на дзень горада. І мне спадабалася.

Выкладчыца-кітаянка сказала, што ў Кітаі такога няма. Я мусіла прызнацца, што калі б я сёння не трапіла на свята, то думала б, што і ў нас такога няма. :)

Пачалося ўсё з масавай рэгістрацыі шлюбаў. Гучыць, вядома, спецыфічна, і беларуская частка нашай кампаніі ішла на гэтае мерапрыемства неахвотна, але мусім прызнацца, што ў працэсе мы неяк прасякліся і нас торкнула. :)

Асабліва ўразіў сваёй прадуманасцю момант, калі пары выйшлі з імправізаванага загса, адпусцілі ў неба паветраныя шарыкі і да іх сталі падыходзіць для віншавання родныя. У гэты момант, каб адцягнуць увагу ад прыватнага, сярод натоўпу аказалася суполка танцораў. І ўсе, натуральна, сталі глядзець на танец, забыўшы пра маладых. Гэта было здорава па сваёй прадуманасці.


Photobucket


Photobucket


Photobucket



Калі пары пачалі танчыць вальс, Фэн Ін спытала, ці абавязкова маладым у Беларусі ўмець танчыць. :)

Photobucket


Photobucket



Пагуляўшы па ўсіх кропках святкавання (акрамя опернага тэатра) мы шмат разоў мусілі праходзіць агляд. І калі ўвечары гэта было ўжо досыць фармальна, то ўдзень правяралі так, што, атрымаўшы пажаданне з прыемнасцю бавіць час, хацелася адказаць, што я ўжо.

Дарэчы, я не вытрымала і спытала, чаму правяраюць шыю. Сказалі, што можна нешта схаваць пад шыйнай хустачкай. Во як. :)

Photobucket



Паўсюль можна было фатаграфавацца з усякімі персанажамі:

Photobucket


Photobucket



Там яшчэ быў таварыш, які прапаноўваў гуляць у "напёрстки". Немагчыма было адарвацца ад вербальнага суправаджэння гульні. :)))

А потым мяне ледзь змаглі адцягнуць ад месца, дзе дзецям размалёўвалі твар. А я ўжо заняла чаргу!!!

Photobucket



Самай крутой у гэтым дні была ілюзія спантаннасці. Здавалася, што гэта ўсё неяк само сабой утварылася ад святочнай атмасферы. :)

І людзі дапамагалі. Прынамсі, мне здаецца, што вось гэта - "ініцыятыва знізу". :))

Photobucket



Былі абалдзенныя танцы. Захацелася навучыцца.

Photobucket


Photobucket



Photobucket




Хацелася танчыць наўпрост на вуліцы:

Photobucket



У ратушы:

Photobucket




Віктар Шніп з намі:

Photobucket



Паглядзела некаторыя фотасправаздачы і засталася пад уражаннем. Нам п'яныя не трапіліся (мы гулялі з 12.00 да 18.30). Усё было вельмі прыстойна і нават натхнёна.
Tags: Культпаход, Людзі, Свята
Subscribe

  • Пра дзявочае прозвішча

    Перад лекцыямі пераглядала-правярала слайды, каб усё было актуальна (люблю часам які жарт уставіць), каб не было памылак, каб некаторыя фішкі…

  • Пра настаўніцу

    Сустрэла сваю школьную настаўніцу. Яна спытала пра жыццё - і я справаздалася ў падрабязнасцях. :) А потым рэфлексавала. Чаму вучань/настаўнік -…

  • Колькі слоў пра выкладанне

    Тарас Шчыры пагаварыў са мной пра літаратуру і выкладанне: http://zviazda.by/2015/01/69560.html Фота зрабіла Надзея Бужан. "Мяне спачатку…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 21 comments

  • Пра дзявочае прозвішча

    Перад лекцыямі пераглядала-правярала слайды, каб усё было актуальна (люблю часам які жарт уставіць), каб не было памылак, каб некаторыя фішкі…

  • Пра настаўніцу

    Сустрэла сваю школьную настаўніцу. Яна спытала пра жыццё - і я справаздалася ў падрабязнасцях. :) А потым рэфлексавала. Чаму вучань/настаўнік -…

  • Колькі слоў пра выкладанне

    Тарас Шчыры пагаварыў са мной пра літаратуру і выкладанне: http://zviazda.by/2015/01/69560.html Фота зрабіла Надзея Бужан. "Мяне спачатку…