Заўтра ў Гомелі свята. Сёння ўдзячныя школьніцы робяць манікюр і педыкюр, выскубаюць густыя дзявочыя бровы ў гнуткія лініі, адмакаюць у ваннах з марской соллю, зафарбоўваюць сівізну на скронях (у сучасных дзяцей цяжкае дзяцінства), каб заўтра... заўтра! упрыгожыць касічкі яркімі стужкамі і, бянтэжачы мінакоў каляровымі панчошкамі, пабегчы ў школу. Хлопцы адпрасуюць гарнітуры, зменяць шкарпэткі, падбяруць аптымістычныя гальштукі. Выпаліўшы за вуглом школы ранішнюю цыгарэтку і зажаваўшы яе “орбітам”, яны урачыстым, упэўненым крокам увойдуць у школу па самы кабінет гісторыі.
Пажылыя жанчыны (гэта тыя, каму за 17 гадоў) правядуць пакутлівую раніцу перад люстэркам (о-у-ы – для прафілактыкі двайнога падбароддзя і г.д.). Дарослыя мужчыны паголяцца да бляску.
Заўтра ўсё будзе дасканалым... Проста чысты чацвер. А вы што падумалі? Што народзіны ў Сяргея Аляксандравіча Балахонава? Першае другому не замінае. :)
April 23 2008, 18:28:52 UTC 4 years ago
April 23 2008, 18:34:48 UTC 4 years ago
April 23 2008, 18:36:06 UTC 4 years ago
April 23 2008, 18:40:14 UTC 4 years ago
April 23 2008, 19:24:01 UTC 4 years ago
April 23 2008, 19:50:52 UTC 4 years ago
April 24 2008, 10:18:00 UTC 4 years ago
April 24 2008, 16:34:38 UTC 4 years ago
April 23 2008, 21:51:35 UTC 4 years ago
April 24 2008, 16:40:52 UTC 4 years ago
З народзінамі. :)
April 24 2008, 17:43:54 UTC 4 years ago
дзякуй!)