Так шмат чаго адбылося цікавага. Але ўвечары парэзала указальны палец левай рукі аб дзверы, што для ляўшы складае пэўную праблему: ні паесці, ні зубы пачысціць, ні пастукаць па клавітятуры...
Днём я была на студэнцкай канферэнцыі. На філфаку дзедаўшчына – гэта ўстаўныя адносіны (у адрозненне ад войска). Я уважліва слухала выступы студэнтаў, задавала складаныя пытанні і, калі вельмі карцела, ўстаўляла свае пяць капеек проста так. Цікавымі былі даклады: 1) пра сатырычную ананімную паэзію сярэдзіны мінулага стагоддзя (найперш гаворка вялася пра ўжо не ананімны “Сказ пра Лысую гару”, а таксама дэманстраваліся рукапісы іншых тэкстаў); 2) пра немагчымасць постмадэрнізму ў беларускай літаратуры; 3) пра віртуальную прастору, кампутарныя гульні і іх уплыў на чалавека (вядома ж, не мае дачынення да беларускай літаратуры, але вельмі актуальна).
Я, дарэчы, раней дзівілася, што выкладчыкі на любы даклад могуць задаць пытанне. А цяпер разумею, што можна альбо сапраўды быць дасведчаным у тэме, альбо ўбачыць нейкую лагічную неадпаведнасць ці новы паварот у незнаёмай тэме, альбо проста папрасіць назваць творы, так бы мовіць, блізкія па плыні (сёння яшчэ быў цікавы даклад пра магічны рэалізм у беларускай літаратуры). І самае цікавае – пытанне можна задаць так, што выступоўца закапаецца па самыя вушы, і так, каб адразу ў адказе даць магчымасць задняга хода (“магчыма, гэта вельмі складанае пытанне”, “ці думалі вы пра тое” – заўсёды ж можна адказаць: “Я падумаю пра гэта заўтра” – прывітанне Скарлет О’Хара, “а не здаецца вам?” – “не здаецца” і г.д.) ці проста задаць пытанне, адказ на якое ўжо быў змешчаны ў дакладзе. Былі вельмі цікавыя спрэчкі пра сучасную літаратурную сітуацыю з удзелам Вікі Трэнас.
Пасля ўвечары я ўпершыню ўбачыла, як выглядае наш Саюз пісьменнікаў і трапіла на пасяджэнне “Галерэі Б”, дзе прысутнічалі Ігар Бабкоў, Анатоль Івашчанка, Усевалад Сцебурака і Мікола Раманоўскі. Сцебурака чытаў свае пераклады, шмат гаварылі пра Сеціва, пра кнігу Югасі Каляды “Галоўная памылка Афанасія”, а таксама трохі пра Таварыства “Тутэйшыя” (1986 – 1989) і перакладніцкую суполку “Бабілён”. Пра гэтыя літаратурныя аб’яднанні я буду пісаць у дысертацыі. Было вельмі цікава. А пасяджэнне свайго “Літаратурнага прадмесця” я сёння прапусціла...
Хмм, здаецца, я навучылася друкаваць без выкарыстання ўказальнага пальца.
April 21 2005, 10:57:57 UTC 7 years ago
;)
April 21 2005, 15:54:25 UTC 7 years ago
Re: ;)
Дабранач... :))))Але мне цікава было!!! Я на канферэнцыях не дрыхну! :)))
April 21 2005, 21:39:41 UTC 7 years ago
Re: ;)
Перашкаджае лектар? ;) Бееедненькая, сядзіш жа на першым шэрагу. Ты далей сядай - сьпіцца, як мае быць! ;)April 23 2005, 22:02:42 UTC 7 years ago
Re: ;)
Ведаеш, даўно мінулі студэнцкія гады, калі я ірвалася на першы шэраг. Цяпер мне пасуе 5-6, бо на галёрцы - як на далоні. :РApril 21 2005, 11:00:36 UTC 7 years ago
Нік "Йоў-Га" усё ж да чагосьці абавязвае... :))))
April 21 2005, 15:56:18 UTC 7 years ago
Нік ні да чаго не абавязвае. Прынамсі, напрыклад, усім вядомага спадара з нікам на О. (што ў гэтай тэме адзначыўся першым)такі нік ні да чаго не абавязвае. ;)))))
April 21 2005, 21:47:38 UTC 7 years ago
April 23 2005, 22:06:49 UTC 7 years ago
Павел! Ой, у апошнім нумары "Дзеяслова" друкаваўся Віктар Іваноў, калі не скарацілі ягоны тэкст пра Пасюкевіча, то матэрыял для даследавання - педантычныя зацемы - ужо ёсць.
April 21 2005, 21:50:14 UTC 7 years ago
April 23 2005, 22:08:28 UTC 7 years ago
April 24 2005, 07:06:30 UTC 7 years ago
Спачуваю...
April 24 2005, 11:26:30 UTC 7 years ago
April 24 2005, 19:38:03 UTC 7 years ago
April 21 2005, 11:50:56 UTC 7 years ago
і цо распрагалі?
April 21 2005, 16:00:52 UTC 7 years ago
З аднаго боку, нешта ў гэтым ёсць. Для старэйшага пакалення на сто адсоткаў: там ніхто не гатовы публічна пакепліваць з класікаў.
Памятаю на канферэнцыі ў НАН РБ падчас юбілейнай канферэнцыі ЯК and ЯК, я згадала адзін комікс, дзе вяліся развагі пра тое, адкуль чэрпалі натхненне нашыя класікі і прыводзіліся малюнкі адпаведныя: мо яны былі алкаголікамі, як Хэмінгуэй, ці блакітнымі, як Уайльд. А малюнкі... Фемінны Янка К. з лісіным хвастом вакол тоненькай шыі... І г.д. Вось... Атрымала я за згадку ад акадэмікаў... :))))
April 21 2005, 20:37:25 UTC 7 years ago
April 21 2005, 21:11:43 UTC 7 years ago
April 23 2005, 17:13:50 UTC 7 years ago
"Бабілён"?
Ніколі не чула пра гэту суполку.Вельмі цікава!Хто туду ўваходзе?Крышачку адукуйце, калі ласка!April 23 2005, 22:12:35 UTC 7 years ago
Re: "Бабілён"?
Так, альбо "Вавілон". Самае цікавае, што на самым першым этапе "тутэйшаўцы" і "бабілёнаўцы" збіраліся ў суседніх пакоях аспіранцкага інтэрната. А пасля адбылася, так бы мовіць, частковая дыфузія.Некалькі імёнаў ведаю, але баюся быць недакладнай, бо сама яшчэ няшмат ведаю. Спадзяюся на наступным тыдні атрымаць больш інфармацыі. То распавяду. :)
Дзякуй за цікаўнасць. Я ўжо думала, што ў ЖЖ гэта нікога не цікавіць.
April 24 2005, 11:10:09 UTC 7 years ago
Re: "Бабілён"?
Мяне, дакладна, цікавіць.Дзякуй за абяцанку даведацца і распавесці!Буду чакаць працяг!:)