Aксана Бязлепкіна ([info]euga) wrote,
  • Mood: прэзентацыйны

Наш Рагнедусь (с), альбо Прэзентацыя на Нарачы

24 верасня гэтага года кіраўнікі і сябры суполкі "Літаратурнае прадмесце" арганізаваным дэсантам выправіліся у горад Мядзел, дзе мусіла адбыцца прэзентацыя кніг - нашага сябра Рагнеда Малахоўскага "Беражніца" і мясцовага журналіста Аляксандра Быкава "Кветка папараць".

Дэсант высадзіўся на ганку бібліятэкі, ён жа ганак "Музея народнай славы". Прыехалі мы ранавата, таму і выправіліся на агледзіны ў музей.

У кнізе наведвальнікаў Рагнед пакінуў "дробнапочыркавы" запіс, у якім старанна пералічыў нашую кампанію: рэдактар кнігі "Беражніца" Віктар Шніп, жонка рэдактара кнігі "Беражніца" і адначасова кіраўніца суполкі "Літаратурнае прадмесце" Людміла Рублеўская, удзячныя чытачы кнігі "Беражніца"... (Кажуць, каб назва кнігі добра запомнілася, трэ згадаць яе не менш за тры разы ;) Запомнілі назву кнігі "Беражніца" Рагнеда Малахоўскага?)

Наколькі я зразумела, спецыфіка прэзентацыі не ў сталіцы заключаецца ў тым, што ўсе прысутныя не толькі асабіста знаёмыя, але да таго ж гараць жаданнем выказацца. Дзве гадзіны мінчукі і мядзельцы "спаборнічалі" ва ўсхваленнях і "абдорванні" падарункамі Р. Малахоўскага і А. Быкава.

Калі ўсе нарэшце занялі свае месцы ў мікрааўтобусіку, нехта (не будзем паказваць пальцамі на юзэрпік) сказаў Рагнеду: "Забудзь усё, што мы табе казалі!" 

Працяг прэзентацыі ладзіўся ў санаторыі "Сосны" на беразе в. Нарач.

(Злева направа: Марына Быкава, Аляксандр Быкаў, Рагнед Малахоўскі, Юлія Новік, Аксана Бязлепкіна, Андрэй Ключнікаў, Мікола Кандратаў, Зміцер Арцюх).

Спяваліся арыі з опер і народныя песні, гаварыліся тосты, ладзіліся танцы, шпацыр ўздоўж санаторных маёнткаў і купанне ў возеры:

Рагнед Малахоўскі з беларускамоўнымі бацькамі Людмілай і Юрыем Малахоўскімі.  "Наш Рагнедусь", - ганарыцца малодшым сынам маці.

- Чаму цябе так незвычайна назвалі? - пытаюцца сябры.

- Бо чакалі дзяўчынку, - аджартоўваецца Рагнед.  

(Злева направа: Мікола Кандратаў, Андрэй Ключнікаў, Рагнед Малахоўскі, Яўген Рамяніца)

(Злева направа: Юлія Новік, кіраўніца суполкі "Літаратурнае прадмесце" Людміла Рублеўская, Аксана Бязлепкіна ([info]euga).

[info]

(Злева направа: Яўген Рамяніца, Рагнед Малахоўскі, Віктар Шніп, Людміла Рублеўская,

Мікола Касцюкевіч, Аксана Спрынчан).

У той вечар усё было проста здорава, нават дасканала... Але бракавала пэўнай вастрыні!

І ўсё атрымалася :) Нас забылі забраць з санаторыя у дванаццаць гадзін.

Нас забралі ў дзве гадзіны ночы. :)))

У чаканні было вырашана, што ёсць нагода правесці пазачарговае пасяджэнне нашай суполкі.

Мы па традыцыі зрабілі "перапіс насельніцтва" і пачыталі вершы з нататнікаў (карыстаючыся святлом сотавых тэлефонаў).

У дзве гадзіны ночы, заўважыўшы між дрэў святло фар, мы зразумелі, што адчуваў Рабінзон, пабачыўшы з вострава ветразі караблёў. ;)

І ў чатыры раніцы родны дамафон сустрэў мяне радасным вішчаннем. :))


  • Post a new comment

    Error

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 18 comments

[info]balachon

October 5 2005, 20:12:44 UTC 6 years ago

не, ну фоткі яўна няўдалыя...

[info]euga

October 5 2005, 20:59:04 UTC 6 years ago

Што, усе-ўсе няўдалыя? :( Ну, я выбірала з таго, што было... Можа, не так выбрала.
Сяргей, і ўяўлення пра нашую паездку зусім не складаецца? А што вы хацелі на іх убачыць?

Ой, а заўтра яшчэ нашыя завітаюць...

Anonymous

October 5 2005, 21:16:30 UTC 6 years ago

ja nia viedaju, ale...

ja nia viedaju aznacennia "udalaj fotki", ale praz hetyja zdymki klimat henych prezentacyjau adcuusia. Super. Super-klima...

[info]euga

October 5 2005, 21:57:26 UTC 6 years ago

Re: ja nia viedaju, ale...

Дзякуй ;)

[info]balachon

October 6 2005, 16:19:36 UTC 6 years ago

Re: ja nia viedaju, ale...

Аксана, што там у гэтага ананіма за ІР?

[info]euga

October 6 2005, 19:57:58 UTC 6 years ago

Re: ja nia viedaju, ale...

Гэта Польшча... ;)

[info]balachon

October 6 2005, 11:19:31 UTC 6 years ago

>>>А што вы хацелі на іх убачыць?
Ёўгу. А каго ж? :)

[info]euga

October 6 2005, 20:13:03 UTC 6 years ago

Справа ў тым, што я абяцала зрабіць гэткую справаздачу. Калі б была магчымасць на Літары, то там бы мы і зрабілі. А так я вымушана карыстацца сваім ЖЖ не па прызначэнню. :)

Баюся, што такія выпадкі яшчэ будуць паўтарацца, хаця і вельмі рэдка. :) А нахабна посціць свае здымкі неяк... ну... :)))

[info]balachon

October 7 2005, 16:29:56 UTC 6 years ago

ды ўсё добра. проста скажэньні засмуціцлі.

[info]fat1902

October 5 2005, 21:17:45 UTC 6 years ago

Згодны з Балахонавым - фоткі амаль усе крывыя. :(

А на першай здаецца, што ты падтрымліваеш рукой сваю спадніцу. :)))) Добра, што хоць штонікі пад ёй, а ня голыя ногі :)

[info]euga

October 5 2005, 21:55:41 UTC 6 years ago

Ах, якія фантазіі :)

Дык скажы канкрэтна, каторая фотка дрэнная, каторая добрая... У мяне іх шмат, я бы замяніла... А так проста не ведаю, што замяняць... Калі наогул гэта трэба... :)

[info]euga

October 5 2005, 21:53:03 UTC 6 years ago

Шаноўныя літпрадмесцеўцы, калі каму фоткі не спадабаюцца, званіце альбо пішыце - і я абавязкова замяню. ;)

[info]ignat

October 5 2005, 23:09:25 UTC 6 years ago

Ребята (и девчата) красивые, за исключением виновника торжества. Какой-то он неславянской внешности. Турок, что ли?

[info]euga

October 6 2005, 20:33:41 UTC 6 years ago

"за исключением виновника торжества"

Ой, Ігнат, баюся, што маладыя прыхільніцы беларускай паэзіі з табой не пагодзяцца :))

[info]paxvobis

October 6 2005, 07:38:01 UTC 6 years ago

хорошие фотки, мне этот лысый, выглядывающий из-за красной девушки расмешил

[info]euga

October 6 2005, 20:41:19 UTC 6 years ago

Ой, Мікола Касцюкевіч у той паездцы яшчэ і шпагат дэманстраваў. І фота ёсць... :) Проста я ўжо ўвесь свой сайт фоткамі забіла...

Anonymous

March 6 2007, 21:22:43 UTC 5 years ago

эй рабята як там справа?

А з лева як?

Anonymous

March 6 2007, 21:25:01 UTC 5 years ago

Котик

Эй Рагнедик як у тябе дялы чэм маешся!
Create an Account
Forgot your login or password?
Facebook Twitter More login options
English • Español • Deutsch • Русский…