| Aксана Бязлепкіна ( @ 2009-07-09 23:34:00 |
| Entry tags: | Дзеці, Людзі, Побыт, Фота, Фрызбі |
Гэта ж БЕЛАРУСЫ!!!
Студэнтка прыехала дадому на вакацыі і распавядае бацькам пра сваё жыццё:
- А ў вольны час я ўся аддаюся пінг-понгу.
Бацькі пераглянуліся, і тата сказаў:
- Нічога, дачушка, галоўнае, каб гэты карэец быў добрым чалавекам.
- А ў вольны час я ўся аддаюся пінг-понгу.
Бацькі пераглянуліся, і тата сказаў:
- Нічога, дачушка, галоўнае, каб гэты карэец быў добрым чалавекам.
Сёння я ўся аддавалася фрызбі і бадмінтону, таму харошых фотак у мяне няма. Будзем чакаць справаздачы ад народа.

На фота:
Пералічваць удзельнікаў (тых, хто пакідаў з намі дыск і сышоў, тых, хто прыйшоў напрыканцы, тых, хто сышоў не развітаўшыся, тых, хто прыйшоў толькі на піцэрыйную частку) я не змагу. Нават не ўсе ёсць на фота. Але на такую масавасць мы не разлічвалі. Дзякуй усім, хто прыйшоў! :)
У нас было тры талеркі дарослыя і адна дзіцячая, якую я ўзяла на ўсялкі пажарны. Дарослая талерка выляцела за межы кола. І яе паднялі дзеткі, тры хлопчыкі, кінулі нам, а самі засталіся паглядзець. Я крыкнула народу, які стаяў ля рэчаў/заплечнікаў, каб дзецям далі пагуляць дзіцячай талеркай. Малышня ўзрадавалася, але талерка лётала слаба. Я падышла навучыць, паказала правільны рух і сказала: "Калі вы правільна кінулі талерку, то яна паляціць прыгожа".
"Прыгожа", - паўтарыў адзін з хлопчыкаў. І калі я вярталася ў сваё кола, то пачула наўздагон: "Это же БЕЛОРУСЫ!!!"
З.Ы. А яшчэ мы сёння адзначылі ўчарашні ДН
Воля вывесіла фота!!!
Напрыклад, адтуль я ўзяла такое:
