| Брама мар |
[23 May 2012|12:59am] |

Запрашаем усіх-усіх-усіх на канцэрт і ўручэнне прызоў фіналістам! :))
23 мая. 18.00. Актавая зала Інстытута журналістыкі БДУ (Кальварыйская, 9, 5 паверх).
|
|
| Брама мар-2012 |
[10 May 2012|12:52am] |
|
Вітаем! Фінал конкурса "Брама мар" адбудзецца 23 мая, 18-00, актавая зала журфака (Кальварыйская, 9. 5 паверх).
|
|
| Адна аўдыторыя - два выкладчыкі. |
[08 May 2012|12:16am] |
В этом году мы активно практикуем совместное ведение — когда один курс читают два преподавателя. Во-первых, занятия невероятно динамичны. Во-вторых, студент с самого начала видит, что преподаватели могут аргументировано спорить, что нет готовых решений, а есть разные точки зрения, что нет никакого дяди, который скажет: это правильно, так и делай. Ты должен уметь сам делать выбор и принимать решения — в этом в конечном счете и заключается смысл любого образования. http://www.afisha.ru/article/molodie-prepodavateli-o-svoej-rabote/page5/
Аднойчы мы чыталі аглядавыя лекцыі завочнікам. І так атрымалася, што ў аўдыторыі апынулася тры выкладчыкі. І гэта было феерычна. Не ведаю, ці спадабалася студэнтам. Але мне - вельмі. :)
|
|
| Пра выкладчыкаў |
[07 May 2012|06:09pm] |
7 маналогаў маладых расійскіх выкладчыкаў.
Молодые преподаватели о своей работе
"Почему наше образование сейчас неконкурентно? Очень простой фактор: образование остается неконкурентным с точки зрения преподавателей друг к другу. Они не публичны, они не конкурируют между собой. Каждый находится в своей аудитории и каждый даже не представляет, что происходит в аудитории по соседству. Это старая парадигма, мировые вузы давно идут в сторону публичности".
Канкурэнцыя ёсць: на кожнай кафедры ведаюць, каго з калег студэнты любяць болей. Але гэта драбяза. Калісьці ад методкамісіі мне пашэнціла наведаць лекцыі некаторых калег. Я і зараз, як толькі хто праходзіць па конкурсе, з радасцю іду на лекцыю калегі. І проста так напрошвалася на лекцыі да тых калег, пра каго студэнты добра адгукаліся.
Напрасіцца - цяжка. Калегам не верыцца ў шчырае зацікаўленне, ды і няўтульна ім на такой міжволі адкрытай лекцыі. Але мне здаецца, што гэта шалёна правільна - пабываць на лекцыях сваіх калег. У ідэале класна было б зладзіць тыдзень такі, калі выкладчыкі факультэта чытаюць свае лепшыя лекцыі (адзін выкладчык - адна лекцыя). :)
"Сегодня все преподаватели — независимо от того, какие лекции они читают, — получают ту же зарплату, что и все. У хороших преподавателей нет мотивов доказывать свою состоятельность. Потому и доминируют преподаватели плохие. Но говоря «плохие», я подразумеваю то главное, что должен делать преподаватель, — преподавать интересно".
Згодна, што за цікавую лекцыю не даплочваюць, а таму фармальна можна і не імкнуцца. Але ўсведамляю, што няма такога крытэрыя - цікава. Камусьці цікава, камусьці - не. Так што трэба кіравацца больш фармальнымі прыкметамі.
|
|
| Вершы пра разведку |
[03 May 2012|05:49pm] |
Спадарства, ці ведае хто беларускія вершы пра разведку?
Трэба студэнту. :))
|
|
| Баль у БДУ |
[23 Apr 2012|05:04pm] |
У пятніцу быў баль. Студэнты БДУ месяц развучвалі вальс і танга, каб нарэшце станчыць іх па-сапраўднаму. Мне здаецца, што гэта вельмі класнае мерапрыемства, і мне хочацца, каб яно было для большай колькасці студэнтаў. і выкладчыкаў :))) І часцей, бо першы такі баль быў, кажуць, у 2009 годзе. А другі - вось цяпер.
Я разумею, што для вас гэтыя фота, магчыма, нічога не значаць, але ў мяне там куча знаёмых. :)))

Злева направа: Елізавета Хмель, Алеся Кузьмінова, Яна Анголенка, Вікторыя Віцюгова.


alesionok_ku і andrey_karelin. ( +5 )
Больш фота тут: http://vk.com/album50170569_156376453
Здымкі зрабіў Уладзіслаў Попчанка.
|
|
| Штучныя вейкі |
[23 Apr 2012|04:41pm] |
Сёння раптоўна злавіла сябе на думцы, што ў гэтым семестры сярод студэнтак нешта не бачыла паненак з прыклеенымі штучнымі вейкамі. Звычайна на семестр 2-3 было. І такія... заўважныя паненкі.
Ці то сёлета я не заўважыла, ці то яшчэ пабачу такіх на пераздачах, ці то прайшла мода. :))
|
|
| Пра мовы |
[23 Apr 2012|10:39am] |
Мы без значнага моўнага бар'еру і філалагічнай падрыхтоўкі можам паразумецца з рускімі, украінцамі, палякамі і г.д.
Туркменскія студэнткі сказалі, што без дадатковых намаганняў разумеюць яшчэ ўзбекскую і турэцкую.
Кітайцы сказалі, што некаторыя японскія іерогліфы могуць разумець (ну, японцы з кіт. мовы іх запазычылі), але вусна - не, ніякую мову без дадатковай падрыхтоўкі не разумеюць.
|
|
| Вызначыць песню |
[22 Apr 2012|12:25am] |
Дапамажыце апазнаць песню.
Сюжэт такі: у вясковага юнака дзяўчына з'ехала вучыцца ў горад. І такія радкі:
Вяртайся! Я дом пабудую! Пасадзім за..не памятаю чым...сад... Вяртайся, вяртайся, вяртайся назад!
Хто спявае? Як называецца?
|
|
| Ключавое пытанне |
[20 Apr 2012|12:57am] |
Чацвер. Сустрэча са шведскай журналісткай, якая распавядае пра сваю працу ў Афганістане і ў СССР. І пра перамогу фемінізму ў Швецыі.
І пад канец лекцыі ключавое пытанне пра тое, як сумясціць Кабул і сям'ю.
І паміж радкоў адказ - ніяк.
Пірава перамога.
|
|
| Мятліцкі Мікола - "Чалавек падымае неба". |
[19 Apr 2012|07:37pm] |

Няходжаны Сусвет
Экслібрыс "Звязды"
Мікола Мятліцкі. "Чалавек падымае неба". Вершы і паэмы. "Четыре четверти", 2012.
Амаль усе творы кнігі Міколы Мятліцкага "Чалавек падымае неба" аб'яднаны касмічнай канцэпцыяй: у вершах, прысвечаных рознай тэматыцы — пра маці, пра радзіму, пра жыццё і смерць, пра старажытнасць — аўтар звяртаецца да вышыні, зорак, неба, планет і галактык, раскрываючы з іх дапамогай зямныя тэмы.
...у чорных грудзях планеты. Няўжо ёй, мама, Маючы сэрца тваё, З арбіты сысці?! ("Бяссмерце")
Лірычнаму герою Міколы Мятліцкага баліць кожная рана планеты, а ў "касмічнай" кнізе і пафаснасць адпаведная, узвышаная, яна разрастаецца і ўплывае на змястоўнасць: Усім далакопам Айчыны Ты смерцю адпомсціў сваёй. ("Песня. Памяці Сяргея Палуяна").
Пафас — як актыўнае рэчыва ў леках: калі няма ці мала, то не дзейнічае, калі ў правільнай прапорцыі — то лекуе, калі ў збыткоўнай — атручвае. Так і ў вершах — адсутнасць "нерва" пакідае абыякавым, трапныя выяўленні дакладных думак — пацэляць у чытача, а збыткоўная пафаснасць мяжуе з блюзнерствам і выклікае адмаўленне. Галоўная задача пісьменніка тут — "выпраменіць" дакладную дозу.
І голас быў аддадзены Сусвету — Парыўны напамінак аб Зямлі. Хто сатварыў яе, маю планету? Хто насяліў няведама калі? ("Я гаварыў. А возера маўчала").
У свеце заўсёды шмат болю. І пакуты ад яго ў творчай "кузні" пісьменніка павінны пераплаўляцца ў яркія мастацкія вобразы, якія змусяць чытача перажыць той самы боль, адчуць яго ці ўспомніць свой, знайсці ва ўласным мінулым. І адвечная праблема любога творчага чалавека — пісьменніка, мастака, акцёра — як перажываць, каб, з аднаго боку, не запусціць механізмы самазнішчэння, а з другога боку, каб гэта было шчыра, небанальна, каб выклікала давер. Як пакутваць "прафесійна"? Як заставацца чуйным да чужога болю? Як не вычарпацца? Як не паўтарыцца?
Мікола Мятліцкі, паэт з такім багатым літаратурным досведам, усведамляе маштабы праблемы і змагаецца з ёй, але канцэптуальнасць кнігі часам іграе супраць аўтара: калі ў адным выданні сабрана шмат тэкстаў на блізкія тэмы, то цяжка знайсці дастатковую колькасць новых ракурсаў для кожнага твора.
У парку восень. Ветрычак лагодны Збівае з дрэў жаўцяныя лісты. Ў іх столькі сонца! Гэта дзень пагодны Асыпаў свет зіхотай пекнаты. ("У парку восень").
Многія сучасныя аўтары, баючыся быць неарыгінальнымі і прайсці па ходжаных сцежках, пазбягаюць высокіх тэм, звяртаючы больш увагі на тэхнічнае майстэрства. Гэта часовае вырашэнне праблемы: бліскучыя версіфікатары, што асцерагаюцца "вучыць жыццю". А для Міколы Мятліцкага паэт па-ранейшаму больш, чым паэт, але ў час сацыяльных, тэхналагічных і культурных змен такая пазіцыя выглядае герметычнай.
Ахіні — бела-белым — крылом Вечаровую вулку, бусел. Я пагрукаю ў кожны дом, З кожнай студні нап'юся. ("Ахіні — бела-белым — крылом")
Мікола Мятліцкі з'яўляецца паэтам з устойлівым іміджам, а значыць, добра ведае патрэбы сваёй аўдыторыі, моцныя бакі свайго таленту, а таму выбірае тыя тэмы і іх вобразныя інтэрпрэтацыі, што дазваляюць яму ствараць вершы, тоесныя яго асобе і яго светапогляду. Надзвычай шкада, што пад тэкстамі не пазначаны гады іх напісання, бо неабазнанаму чытачу захочацца ведаць: гэта творы свайго часу (напрыклад, нізка вершаў на чарнобыльскую тэматыку) ці выяўленне прынцыповай пазіцыі аўтара, які вяртаецца і вяртаецца да трагічных падзей у гісторыі сваёй Радзімы? Касмічная тэма, што лейтматывам праходзіць праз усю кнігу, набывае канцэнтрацыю ў паэме "Няходжаны Сусвет": У водбліску камет Таемны след знямогі: Няходжаны Сусвет Паслаць увесь пад ногі!
Датычна тэм кніга выглядае квінтэсенцыяй паэзіі Міколы Мятліцкага, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1998) і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), рэдактара часопіса "Полымя" (з 2002): боль за Радзіму, Чарнобыль, клопат пра будучыню чалавецтва, любоў да маці, жыццё і смерць — тэмы не новыя, але вечныя.
|
|
| Графаманія і гора |
[13 Apr 2012|11:58pm] |
На кафедры пакінуў кнігу чарговы графаман. У нас кафедра літартурна-мастацкай крытыкі, таму некаторыя таварышы думаюць, што без крытыкі мы не можам пражыць і дня, маўляў, хлебам не кармі - дай пакрытыкаваць.
Пра якасць кнігі скажу галоўнае: там няма ніякіх апазнавальных слядоў выдавецтваў і друкарняў. Аўтара парадавалі, а славы - не захацелі. :))
Калега не магла адарвацца, усё ўголас цытавала. Вырашылі лічыць гэтую кнігу спецыяльным выданнем для паляпшэння настрою і берагчы. А потым калега збянтэжылася:
- Можа быць, нельга смяяцца з чалавечага гора?
|
|
| Беларусь і кітайцы |
[13 Apr 2012|09:56pm] |

Вось так бывае.
Сёння сказала сваім кітайцам, што размаўляю па-беларуску. Калі пасля пары яны выходзілі з аўдыторыі, то стараста развітаўся "Да пабачэння!"
Не магу зразумець, чаму беларуская мова гучыць у іх часам амаль без акцэнту.
* * *
Спытала ў кітайцаў (кітаянкі ў гэтым семестры нешта сачкуюць) і туркменак, ці яны плануюць застацца ў Беларусі. Дзяўчаты вагаюцца, а за кітайцаў перапалохана адказаў Цао Бажань:
- Не понимаю!
Усе засмяяліся, яны і я. Кожны пра сваё. Потым суцішыліся. І зноў засмяяліся.
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| [ |
go |
| |
earlier |
] |
|
|
|
|